Цели и задачи

МЭТА

МЭТА

Забеспячэнне даступнай і якаснай адукацыі, павышэнне яе эфектыўнасці  для станаўлення грамадзяніна і  патрыёта сваёй краіны, канкурэнтназдольнай асобы, у адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі дзяржавы і грамадства.

свернуть

ЗАДАЧЫ ШКОЛЫ

ЗАДАЧЫ ШКОЛЫ

НА 2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

  1. Павысіць якасць адукацыі праз актуалізацыю і паглыбленне прадметных ведаў у рамках дапрофільнага і профільнага навучання, удасканаленне кантрольна-ацэначнай дзейнасці, рэалізацыю выхаваўчага патэнцыяла вучэбных заняткаў.
  2. 2. Фарміраваць у навучэнцаў нацыянальную самасвядомасць і любоў да Бацькаўшчыны, актыўную грамадзянскую пазіцыю, каштоўнасныя адносіны да гістарычнай памяці і падзей Вялікай Айчыннай вайны праз удзел у патрыятычных, духоўна-маральных акцыях і мерапрыемствах, інфармацыйна-адукацыйным праекце ШАГ.
  3. Павысіць прафесійна-педагагічную кампетэнцыю педагогаў празсамаадукацыю, удзел у конкурсах і фестывалях, укараненне актыўных форм метадычнай работы і трансляцыю перадавых практык у СМІ.
  4. Захаваць і ўмацаваць здароўе навучэнцаў праз іх максімальнае прыцягненне да заняткаў фізкультурай і спортам у 6 школьны дзень, 100% ахоп заняткамі па плаванні, навучанне бяспечным паводзінам і ўменням супрацьстаяць негатыўным з’явам.
  5. Палепшыць матэрыяльна–тэхнічную забяспечанасць адукацыйнага працэсу шляхам аснашчэння кабінетаў працы сродкамі навучання, забеспячэння камп’ютарамі працоўнага месца навучэнца не менш, чым на 60%.

 

свернуть