Экскурсія ў музей Маці!

02.11.2023
2 лістапада навучэнцы 8 класа наведалі музей Маці, які знаходзіцца ў Свіслацкай сярэдняй школе Гродзенского раёна. Музей быў адкрыты ў маі 2005 года з нагоды 60-годдзя Вялікай Перамогі. Аснову экспазіцыі склалі матэрыялы музея Баявой славы, які працаваў у старым будынку школы да 1990 года. Кіраўнік музея – настаўнік гісторыі Жукоўская Зінаіда Іванаўна - у даступнай форме паведала падлеткам гісторыю музея, азнаёміла з асноўнымі экспанатамі.
поделиться в: